Педагагічны савет "Аб стане работы ўстановы па выкананню Закона
РБ "Аб правах дзіцяці"
30 сакавіка 2011
года адбыўся педагагічны савет па тэме "Аб стане работы ўстановы
па выкананню Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці".
Мэта:
прааналізаваць эфектыўнасць асноўных накірункаў дзейнасці
педагагічнага калектыва па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь
"Аб правах дзіцяці".
Задачы:
1. Засяродзіць
увагу настаўнікаў установы на неабходнасці мэтанакіраванага
ўзаемадзеяння для рэалізацыі адзінай лініі навучання, развіцця і
выхавання вучняў.
2. Абагачэнне
новымі формамі і метадамі работы па выкананню Закона Рэспублікі
Беларусь "Аб правах дзіцяці".
3. Ацаніць
актуальнасць тэмы для паляпшэння стану дзяцей і абароны іх
правоў.
План
правядзення педагагічнага савета
1. Даклад па
тэме педагагічнага савета (намеснік дырэктара па выхаваўчай
рабоце Пастарнак С. В.)
2. Работа
класных кіраўнікоў пачатковых класаў, выхавацеляў дашкольных
груп па выкананню Закона РБ "Аб правах дзіцяці" (Баравая В. С.,
Дзіну Л. У., Андруковіч А. Э.).
3. Работа
класных кіраўнікоў па стварэнню ўмоў для паўнацэннага развіцця і
сацыялізацыі моладзі, прапагандзе Закона РБ "Аб правах дзіцяці"(Паплаўская
А. А., Віткевіч Т. Э.).
4. Дзейнасць
класных кіраўнікоў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта РБ ад 24
лістапада 2006 года №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай
абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях"(Аліева Т. П.,
Андруковіч Г. Э., Лось А. П., Падляшук Г. Л.).
5. Дзейнасць
СППС установы ав абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей(Раманоўскі
В. Б., Капач Р. М.). |