Краязнаўства – шлях да выхавання грамадзяніна сваёй краіны

 

 

Аб праекце  
Аб праекце

Музейны пакой

Краязнаўчая дзейнасць

Метадычныя дапаможнікі

Віртуальныя экскурсіі

 

 Аб праекце
 


Актуальнасць

Адной з актуальных праблем гістарычнага развіцця нашай дзяржавы з’яўляецца выхаванне чалавека-грамадзяніна, патрыёта, гатовага аддаць усе свае веды, сілы і ўменні ў імя працвітання Айчыны. Выхаванне грамадзяніна-патрыёта гэта мэтанакіраваная пастаянная творчая работа настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, наогул усіх педагогаў. Вырашэнне гэтай праблемы можа мець шмат варыянтаў. Адзін з іх звязаны з краязнаўчай работай.
  У нашай школе цэнтрам патрыятычнага выхавання, краязнаўчай і пошукавай работы з’яўляецца музейны пакой. Дзейнасць музейнага пакоя мае перспектыву, бо падпарадкавана алгарытму: светасузіранне–светаўспрыманне–самасвядомасць–светапогляд. Яна аказвае станоўчы ўплыў на станаўленне асобы — грамадзяніна, патрыёта Рэспублікі Беларусь.
 


Мэта праекта:

▪       фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцей праз усебаковае і цэласнае даследаванне гісторыі малой радзімы, раёна, пераемную сувязь пакаленняў;

   ▪   
  прывіццё вучням любві да Бацькаўшчыны, адказнасці за будучыню Радзімы.


Задачы:

      прывіццё павагі да Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;

   прывіццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры, рэлігій беларускага народа;

 

    выхаванне пачуцця гонару за сваю культуру і гатоўнасці да выканання сацыяльнай ролі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

 

     развіццё гістарычнага мыслення і інтэлектуальных здольнасцей вучняў, фарміраванне гісторыка-пазнавальнай, каштоўнасна-светапогляднай, сацыяльна-камунікатыўнай, інфармацыйнай кампетэнцыі;

 

      сацыялізацыя і выхаванне творчай асобы, разуменне духоўнай пераемнасці пакаленняў;

 

      раскрыццё прыгажосці беларускай прыроды, упэўненасці ў неабходнасці аховы экалагічнага асяроддзя;

 

      абуджэнне цікавасці да вывучэння гістарычнай і духоўнай спадчыны свайго краю.


 

Кароткі змест праекта:

У праекце значнае месца адведзена асвятленню актыўнай пошукава-даследчай дзейнасці, матэрыялы якой назапашаны ў школьным музейным пакоі.

Увазе педагогаў прапануюцца метадычныя дапаможнікі, сцэнарыі этнаграфічных мерапрыемстваў, краязнаўчая літаратура.

Краязнаўчая дзейнасць вучняў прадугледжвае чытанне літаратуры па мясцовай гісторыі, працу з дакументамі, рэчавымі матэрыяламі, падрыхтоўку паведамленняў, дакладаў, рэфератаў, збор успамінаў, прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, апісанне помнікаў гісторыі, выраб наглядных дапаможнікаў і г. д. У праекце раскрываюцца індывідуальныя і масавыя формы краязнаўчай дзейнасці: работа гуртка " Гісторыкі-краязнаўцы", экскурсіі, паходы, экспедыцыі, краязнаўчыя гульні, вечары, віктарыны, алімпіяды, канферэнцыі і г. д.

Традыцыйнымі ў школе сталі акцыі "Памяць", "Ветэран жыве побач", "Абеліск", "Міласэрнасць".

У праекце паказаны практычны выхад на стварэнне сямейных летапісаў, тапаніміі сваёй мясцовасці, увогуле гісторыі свайго населенага пункта.

На аснове сабраных звестак па краязнаўству рыхтуюцца віртуальныя экскурсіі.

 

 

Хостинг от uCoz