Государственное учреждение образования
"УПК Вишневский детский сад -
средняя общеобразовательная школа"

 

 

http://www.president.gov.by/
 - сайт Президента РБ

http://www.minedu.unibel.by/
- сайт министерства образования РБ

 

 

 

Навигация

Архив новостей

Главная

Администрация

О школе

Важные документы

Учительская

Ученикам

Родителям

Архив новостей

Фотогалерея

Наш адрес:

Вишневский детский сад -средняя школа
ул. Центральная,71
д. Вишнево
231005
Сморгонский р-н

 Гродненская обл.
 Республика Беларусь
Телефон
 8 01592 97-6-72
 +375 1592 97672
 :
 shvishnevo@tut.by

 

 

 

Каб помнілі…
Амаль 65 гадоў прайшло з таго часу, як закончылася Вялікая Айчынная вайна. А душа не мае спакою, памяць прымушае помніць аб той страшэннай навале, якая прыйшла з захаду. Помніць, каб тыя трагедыі, што адбыліся ў 40-я, больш не паўтарыліся.

20 лютага ў ДУА “ВПК Вішнеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” адбыўся конкурс на лепшае выкананне твораў аб Вялікай Айчыннай вайне сярод вучняў 2 – 8 класаў. Асноўная мэта конкурсу – выхаванне патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, павага і гонар да подзвігаў нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Настаўнікі і дзеці з адказнасцю аднесліся да дадзенага мерапрыемства, бо чым растлумачыць колькасць удзельнікаў, іх падрыхтоўку. Пятнаццаць вучняў розных класаў сур’ёзна падышлі да адбору матэрыялу, да выпрацоўкі выразнага чытання.
Падчас правядзення конкурсу гучалі вершы як беларускіх, так і паэтаў іншых нацыянальнасцей: С. Законнікава, А. Пысіна, П. Панчанкі, У. Някляева, К. Сіманава, М. Джаліля і інш.

Гучалі даўно знаёмыя творы, якія выхавалі не адно пакаленне, пасля знаёмства з якімі не застанешся абыякавым:  “Жди меня” (К. Сіманаў), “Баллада о матери” (А. Дзяменцьеў), “Перамога” (У. Карызна), “Рэквіем” (С. Гаўрусёў) і інш.

Канкурсанты чыталі творы па-мастацку выразна, стараліся перадаць думкі, пачуцці лірычнага героя, паказаць унутраны стан аўтара падчас працы над вершам.

Многія выступленні вылучаліся артыстызмам. Але, як і заўсёды, ёсць пераможцы, якія змаглі больш поўна раскрыць ідэю, задуму аўтара і данесці да слухачоў.
Журы вызначыла два першыя месцы:

  Аўдзейчык Анастасія (6 кл), якая па-мастацку змагла прачытаць верш М. Джаліля “Молодая мать”, узнавіць мастацкія карціны, створаныя пісьменнікам.


Аўдзейчык Анастасія (6 кл)

Тумаш Вікторыі (8 кл.) ўдалося перадаць перажыванні, любоў маці да свайго сына, які не вярнуўся з вайны – “ Баллада о матери” А. Дзяменцьева.


Тумаш Вікторыя (8 кл.)


Пастарнак Андрэй (8 кл.)

Другое месца журы прысудзіла Пастарнаку Андрэю (8 кл.). Верш "Хатынь" С. Законнікава прымусіў яшчэ раз перажыць, успомніць усе жахі вайны.

Сярод удзельнікаў былі:


Ямант Анастасія (8 кл.) 

 


Шэкала Анастасія (7 кл.),

 


Пастарнак Карына (7 кл.)

 


Рыпінская Таццяна (7 кл.),

 


Гуль Павел (2 кл.)

 


Мацкевіч  Валянціна (4 кл.)

 


Калініна Анастасія (5 кл.)

 


Ляскоўская Ганна (5 кл.)

 


Дыро Яугеній (5 кл.)

 


Дыро Дзмітрый (5 кл.)

 
назад

сайт ГУО "УПК Вишневский детский сад - средняя общеобразовательная школа"

Хостинг от uCoz